Белорусский портал в Казахстане

Расія патрабуе ад Германіі прызнаць блакаду Ленінграда актам генацыду



Расія запатрабавала ад Германіі прызнаць актамі генацыду ў стаўленні савецкага народа блакаду Ленінграда і іншыя злачынствы Трэцяга рэйха.

Афіцыйная Масква перадала адпаведную ноту ў МЗС ФРГ. Да гэтага моманту Германія абвяргала магчымасць такога прызнання. Берлін не адмаўляў учыненні нацыстамі шматлікіх злачынстваў на тэрыторыі СССР, але генацыдам лічыць гэта адмаўляўся. У дадзенай якасці прызнаецца немцамі толькі сістэматычнае знішчэнне яўрэяў.

Расія ўпершыню запатрабавала ад Германіі ўзнаўлення гістарычнай справядлівасці настолькі прама і недвухсэнсоўна.

Звязда, 19 сакавіка 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/73184
Текущая дата: 24.06.2024