Сілы спецаперацый выконваюць вучэбна-баявыя задачы па пошуку дыверсійна-разведвальных груп, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У час раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл воінскія часці сіл спецыяльных аперацый з прыдадзенымі ім падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі пачалі выкананне вучэбна-баявых задач па пошуку, блакаванні і знішчэнні даверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, а таксама заняцці назначаных абарончых рубяжоў.
Выкананне вучэбна-баявых задач праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з авіяцыяй, якая ажыццяўляе іх непасрэдную падтрымку.
24 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
24 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/74518
Текущая дата: 18.11.2024