Шматмэтавы фрэгат «Адмірал Гаршкоў» прыбыў з дзелавым заходам у порт Оран у Алжыры. Пра гэта паведамляе прэс-служба Паўночнага флоту.
«Сёння атрад караблёў Паўночнага флоту на чале з фрэгатам «Адмірал Флоту Савецкага Саюза Гаршкоў», які выконвае задачы паходу ў далёкай марской зоне, здзейсніў дзелавы заход у порт Оран Альжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі», — сказалі ў прэс-службе.
Разам з ім у порт прыбыў сярэдні марскі танкер «Акадэмік Пашын». Візіт расійскіх маракоў прадоўжыцца некалькі дзён.
У прэс-службе адзначылі, што за гэты час Экіпажы фрэгата і судна забеспячэння плануюць прыняць удзел у пратакольных мерапрыемствах, адпачыць на беразе пасля трансатлантычнага пераходу, азнаёміцца з мясцовымі славутасцямі, пабываць у Нацыянальным музеі «Забана», правесці таварыскі матч па футболе з маракамі ВМС Алжыра, а таксама папоўніць запасы прэснай вады і харчавання.
Далёкі паход фрэгата «Адмірал Флоту Савецкага Саюза Гаршкоў» пачаўся 17 траўня. За гэты час карабель Паўночнага флота ўжо пераадолеў больш за 13 тыс. марскіх міль, здзейсніў заходы ў порт Гавана Рэспублікі Куба і ў порт Ла-Гуайра Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла. Асноўныя задачы паходу – дэманстрацыя сцяга і забеспячэнне ваенна-марской прысутнасці ў аператыўна важных раёнах далёкай акіянскай зоны.
Фрэгат «Адмірал Флоту Савецкага Саюза Гаршкоў» — сучасны шматмэтавы карабель з кіраванай ракетнай зброяй, прызначаны для вырашэння задач у далёкай марской і акіянскай зонах. У склад ваенна-марскога флоту прыняты ў 2018 годзе і ў 2021 годзе дапрацаваны для прымянення гіпергукавых ракет «Цыркон». Карабель здольны наносіць кропкавыя і магутныя ўдары па праціўніку на моры і на сушы.
Звязда, 26 ліпеня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/74780
Текущая дата: 18.11.2024