Першы міжнародны конкурс выканальніцкага майстэрства "Душа народная", які з`яўляецца часткай праграмы "Душэўнага фестывалю", праходзіць у Мінскім гарадскім палацы культуры.
Як расказалі арганізатары, у аргкамітэт конкурсу паступіла каля 100 заявак. Па выніках праведзенага першага тура, у другім, фінальным, удзельнічае 28 выканаўцаў: 13 калектываў і 15 салістаў.
Выканаўцы спаборнічаюць у чатырох намінацыях: "Вакальная творчасць. Сола", "Вакальная творчасць. Ансамбль", "Інструментальная творчасць. Сола", "Інструментальная творчасць. Ансамбль".
Як расказаў старшыня журы, заслужаны артыст Расіі, музыкант, кампазітар, аўтар - выканаўца Сяргей Вайценка, конкурс і сам фестываль выконваюць важную місію - захаванне народнага мастацтва. "Такія мерапрыемствы патрэбны для таго, каб мы ўзнімалі і захоўвалі нацыянальную культуру. У аснове любой дзяржаўнасці - нацыянальная культура, і яе захаванне азначае, што дзяржава цвёрда стаіць на нагах", - сказаў ён.
Расказаў старшыня журы і аб тым, як будуць судзіць канкурсантаў: "Строга судзіць мы не будзем. Таму што гэты конкурс - першы, ён прыстрэлачны. Будзем спрабаваць, будзем намацваць. Калі (ад выканання.) мурашкі пайшлі, значыць, добра. Калі нет, значыць, трэба будзе дапрацаваць і яшчэ раз прыехаць", - расказаў ён.
Сярод членаў журы і дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча, заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Крамко. Ён адзначыў, што чакае ад конкурсу добрага выканання. "Вельмі прыемна бачыць, калі і дзеці, і дарослыя паказваюць рэзультат", - сказаў ён, дадаўшы, што яго радуе цікавасць да народных інструментаў як у дарослага пакалення, так і ў моладзі.
Як расказалі арганізатары, уладальнік гран-пры конкурсу таксама атрымае магчымасць выступіць на заключным канцэрце "Душа народная" на адной сцэне з вядомымі выканаўцамі народнай песні, у Палацы спорту 7 верасня 2024 года.
Першы міжнародны конкурс народнага выканальніцкага майстэрства "Душа народная" арганізаваны ў рамках "Душэўнага фестывалю", які праходзіць 6 і 7 верасня ў Мінску. Фестываль аб`ядноўвае ў сабе тры напрамкі музыкі: шансон, поп-фолк, музыку 90-х. Плануецца, што гэта падзея стане штогадовай.
6 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
6 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/75092
Текущая дата: 22.12.2024