Белорусский портал в Казахстане

У Віцебскім і Аршанскім раёнах ваеннаабавязаных прызавуць на вучэбны збор тэрытарыяльных войскаў



Аб гэтым паведамілі ў Мінабароны.

З 10 верасня па 3 кастрычніка з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці пройдзе вучэбны збор. Мерапрыемствы прадугледжваюць прызыў ваеннаабавязаных у Віцебскім і Аршанскім раёнах вобласці. 

Збор нацэлены на павышэнне навыкаў службовых асоб выканкамаў у фармаванні воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў. А ваеннаабавязаныя на зборах павысяць свой узровень выканання задач па прызначэнні.

Звязда, 9 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/75154
Текущая дата: 22.12.2024