Пра гэта ў эфіры «Польскага радыё» расказаў міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.
«Там была небяспека, у нас была інфармацыя, што, магчыма, на мерапрыемстве будзе прысутнічаць Герхард Шродэр — вядомы лабіст „Газпрама“. Таму мы перасцерагалі прэзідэнта», — сказаў кіраўнік польскага МЗС.
Сікорскі не ўдакладніў, ці ўбачыўся Дуда са Шродэрам асабіста, аднак адзначыў, што прэзідэнт усё ж паехаў на свята.
Раней стала вядома, што Дуда паўстане перад судом пасля заканчэння сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Цэнтр маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў Польшчы абвінаваціў яго ў «абразе грамадзян сваёй дзяржавы».
Звязда, 3 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/2/75443
Текущая дата: 22.12.2024