Выдавецтва «Усходняя культура» падчас працы XXIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу правядзе 24-25 сакавіка бягучага года прэзентацыю кніг, выдадзеных на беларускай і рускай мовах.
Увазе чытачоў будуць прадстаўлены кнігі на беларускай мове «Гісторыя Кітая: кароткі агляд» і «Пабудова супольнасці адзінага лёсу чалавецтва» (24 сакавіка) і кнігі «Шанец» і «Гісторыі замка Айюэбао» на рускай мове (25 сакавіка).
Выдавецтва «Усходняя культура» таксама падчас кніжнай выставы-кірмашу арганізуе майстар-клас па кітайскаму жывапісу і выступленне тэатра танца «Мейхуа».
«У год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай стэнд Выдавецтва „Усходняя культура“ запрашае гасцей выставы на тэматычныя мерапрыемствы», — адзначаюць у выдавецтве.
Садзейнічанне ў падрыхтоўцы да Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу выдавецтву аказалі пасольства КНР у Беларусі, Кітайскі культурны цэнтр і інш.
Звязда, 21 сакавіка 2022
Звязда, 21 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/20/64124
Текущая дата: 23.12.2024