Згодна з вынікамі апытання, праведзенага ў ліпені—жніўні 2010 г. інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, большасць грамадзян краіны (77,5%) лічыць, што пад кіраўніцтвам А.Р. Лукашэнкі Беларусь у цэлым развіваецца ў правільным кірунку (у кастрычніку 2009 г. так сцвярджалі 74%).
Мяркуюць, што рэспубліка развіваецца ў няправільным кірунку, 14% апытаных (у 2009 годзе такіх было 17%).
Пераважная частка рэспандэнтаў (75%) сцвярджаюць, што дзейнасць цяперашняга Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны (у 2009 годзе гэта адзначалі 74%).
Пра тое, што дзейнасць кіраўніка дзяржавы не адпавядае інтарэсам такіх людзей, як яны, заявілі 18,5% удзельнікаў апытання (у кастрычніку 2009 г. столькі ж — 18,5%).
Найбольш удалай, на погляд рэспандэнтаў, была дзейнасць кіраўніка дзяржавы па такіх кірунках, як:
* развіццё фізічнай культуры і спорту, прапаганда здаровага ладу жыцця — 92%;
* навядзенне парадку ў краіне, забеспячэнне стабільнасці яе развіцця, умацаванне абароназдольнасці рэспублікі, будаўніцтва незалежнай беларускай дзяржавы і барацьба са злачыннасцю — больш за 70%;
* сацыяльная абарона грамадзян, эканамічнае развіццё рэспублікі, супрацоўніцтва з іншымі краінамі СНД, павышэнне жыццёвага ўзроўню грамадзян — больш за 60%.
Рэспандэнты сцвярджаюць, што ў дзейнага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пераважаюць такія станоўчыя якасці, як:
* актыўнасць — 43%;
* блізкасць да народа, уменне разумець яго патрэбы — 41%;
* уменне адстойваць інтарэсы краіны, розум, інтэлект — у сярэднім па 33%;
* прафесіяналізм, рашучасць і смеласць, сумленнасць — у сярэднім па 26%.
Большасць грамадзян краіны (84%) упэўнена, што на выбарах, якія маюць адбыцца, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь будзе абраны А.Р. Лукашэнка.
Звязда 23 верасня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/202/2015
Текущая дата: 22.12.2024