Генпракуратура Беларусі распачала крымінальную справу за распальванне нацыянальнай варожасці ў дачыненні да мэра Дняпра. Аб гэтым паведамляецца ў Telegram-канале ведамства.
Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да мэра Дняпра Барыса Філатава, яму інкрымінавана распальванне нацыянальнай варожасці.
Устаноўлена, што падазраваны, з’яўляючыся службовай асобай, арганізаваў зняцце нацыянальнага сімвала Рэспублікі Беларусь-Дзяржаўнага сцяга, размешчанага ля ўваходу ў будынак гарадскога савета, і замену яго на палотнішчы бел-чырвона-белага колеру.
Наздзекаваўшыся над гістарычнай і культурнай рэліквіяй, ён тым самым прынізіў нацыянальны гонар і годнасць беларусаў. Гэта відавочна шкодзіць цесным і дружалюбным сувязям нашых народаў, сведчыць аб нежаданні весці канструктыўны дыялог.
Супрацьпраўныя дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса. Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Следчы камітэт Беларусі.
Звязда, 10 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/21/63415
Текущая дата: 23.12.2024