Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ФПБ.
У канцы студзеня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з іншымі грамадскімі аб`яднаннямі прыняла Дэкларацыю ў падтрымку рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю і аб`явіла аб грамадскай ініцыятыве, якая прызначана забяспечыць інфармаванне грамадзян аб маючым адбыцца рэферэндуме і аб`ектыўнае назіранне за ходам кампаніі. У сувязі з гэтым па ўсёй краіне праходзяць сходы прафсаюзных актывістаў.
Напрыклад, месцам сустрэчы прафсаюзных лідараў Кастрычніцкага раёна нездарма выбраны Палац культуры і спорту чыгуначнікаў. Кастрычніцкі - буйны прамысловы, транспартны, навуковы і культурны цэнтр сталіцы. Тут размешчаны чыгуначны вакзал і Нацыянальны аэрапорт Мінск. На эмблеме раёна - выявы паветраных авіяліній, стальных магістралей і знак - сімвал электронікі. Чакана, што ў зале - прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый авіяцыйных работнікаў, прафактывісты лакаматыўнага дэпо, прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый.
"Усе прысутныя ў гэтай зале балеюць за сваю дзяржаву, сваё прадпрыемства, горад. Ніхто не адважыцца і ніхто не зможа перавярнуць і накіраваць нас у нейкае іншае рэчышча. Нам жыць у гэтай краіне. Заклікаю вас з гэтым лозунгам "Мы разам - за Беларусь!", каб мы з вамі гэты лозунг неслі не толькі сёння, не толькі 27 чысла. Ён у вашых сэрцах пастаянна", - сказаў старшыня Мінскага гарадскога аб`яднання прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч.
"Вядома, змяненні неабходны. Па ўсёй Беларусі масава прайшлі шырокія абмеркаванні. Як на дыялогавых пляцоўках, так на пасяджэннях нашых калегіяльных органаў. Зразумела, што ў грамадстве наспела неабходнасць, запыт на ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон нашай краіны", - адзначыла старшыня Кастрычніцкага раённага аб`яднання арганізацый прафсаюзаў сталіцы Алена Карповіч.
Старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі ветэранаў Мінска Анатоль Крыўчык падкрэсліў: "Гэты год у Беларусі аб`яўлены Годам гістарычнай памяці. Гэта сімвалічна асабліва напярэдадні рэспубліканскага рэферэндуму па змяненні і дапаўненні Канстытуцыі, паколькі адно з важнейшых палажэнняў датычыцца гістарычнай памяці. Несумненна, гэта вельмі важна. На прыкладзе нашай ветэранскай арганізацыі - у нас больш за 40 тыс. ветэранаў і цяпер менш за 60 ветэранаў, якія лічацца ветэранамі вайны, менш за 20 засталося ўдзельнікаў баёў. Разрываецца сувязь пакаленняў і нам трэба, каб мы - дзеці вайны, афганцы, ветэраны баявых дзеянняў, ветэраны працы - гэту памяць пра ўсю гісторыю Беларусі захавалі".
"У 2020-м у бортправаднікоў Нацыянальнага аэрапорта Мінск у сувязі з пандэміяй значна знізілася колькасць палётаў і работнікі маглі страціць права на датэрміновую прафесійную пенсію. Раней для заліку ў прафесійны стаж ім неабходна было налятаць 375 гадзін. Прафсаюзы ініцыявалі зніжэнне гэтага патрабавання. Гэтага ўдалося дабіцца дзякуючы рабоце з сацыяльнымі партнёрамі. Гэта прыклад таго, як з дапамогай канструктыўнага дыялогу можна вырашыць любое пытанне", - дадаў старшыня галіновай аб`яднанай прафсаюзнай арганізацыі авіяцыйных работнікаў Андрэй Шарамет.
У час сустрэчы было агучана нямала прыкладаў карпатлівай работы прафсаюзных арганізацый, якая накіравана на абарону правоў і інтарэсаў працоўных. "У планах - прадоўжыць дзейнасць у гэтым напрамку, а аб`яднальным звяном паслужыць лозунг, які знайшоў водгук у сэрцы ў кожнага, "Мы разам - за Беларусь!", - дадалі ў ФПБ.
17 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
17 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/21/63513
Текущая дата: 23.12.2024