Белорусский портал в Казахстане

У кіроўцаў-міжнароднікаў з бакаў аўтамабіляў выкрадзена паліва



Колькасць паліва ў баках складала каля 500-літраў, а раніцай кіроўцы выяўлялі іх практычна пустымі.

У Кобрынскі РАУС сталі паступаць заявы ад грамадзян, якія працуюць кіроўцамі-міжнароднікамі, прычынай звароту вадзіцеляў да праваахоўнікаў сталі крадзяжы паліва з бакаў іх аўтамабіляў, прыпаркаваных на ноч каля дамоў па месцы жыхарства. 

Супрацоўнікамі УУС Брэсцкага аблвыканкама сумесна з калегамі з Кобрынскага РАУС устаноўлены абставіны здарэння.

Як аказалася, да крадзяжу паліва маюць дачыненне два раней не судзімыя жыхары Кобрына 22 і 25 гадоў, якія перасоўваліся на аўтамабілі і здзяйснялі крадзеж паліва з вялікагрузаў з дапамогай кампрэсарнай помпы, з дапамогай якой перамяшчалі паліва з бака ў пластыкавыя ёмістасці, пасля чаго знікалі з месца ўчынення злачынства.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў маладыя людзі былі з доказамі злачынства затрыманы ў Кобрыне. Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, мужчыны растлумачылі, што карысталіся тым, што адтуліны бакаў не былі зачыненыя замыкальнымі прыладамі. Агулам маладыя людзі выкралі каля 1500 літраў паліва.

Дзеянням падазраваных дадзена прававая ацэнка. Распачата крымінальная справа.

Сяргей Расолька
Звязда,  21 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/21/63556
Текущая дата: 23.12.2024