Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв’ю тэлеканалу RT Arabic.
Уладзімір Макей звярнуў увагу, што НАТА ўшчыльную наблізілася да беларускіх граніц, пры гэтым ваенная актыўнасць альянсу і колькасць ваенных вучэнняў значна павялічыліся.
«Тое, аб чым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, што мы разглядаем магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернага ўзбраення, — гэта адзін з магчымых адказаў на будучыя магчымыя дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы», — падкрэсліў міністр.
Кіраўнік МЗС таксама адзначыў, што пэўны плацдарм супраць Расіі НАТА зараз стварае і ва Украіне.
«Мы бачым, што колькасць вайскоўцаў ЗША і НАТА, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, узрастае», — сказаў ён. Міністр дадаў, што тое, што адбываецца ва Украіне выкарыстоўваецца кіраўніцтвам Паўночнаатлантычнага альянсу для нарошчвання магчымасцяў у рэгіёне.

Звязда, 18 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/23/62362
Текущая дата: 23.12.2024