Белорусский портал в Казахстане

Беларусь рэзка зніжае пошліны на нафту з новага года



Апошнія некалькі месяцаў стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, толькі павышаліся.

Экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы ЕАЭС, рэзка будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет партале.

Новыя стаўкі ўрад зацвердзіў пастановай №758 ад 27 снежня. Такім чынам, практычна напалову будуць зніжаны пошліны на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін, парафін і адпрацаваныя нафтапрадукты - з 77,5 долараў да 46,7 долараў за адну тону.

Стаўка на прамагонны бензін, якая ў снежні складала 42,6 долараў за тону, зменшана да 25,6 долара. Вываз таварных бензінаў, дызельнага паліва, лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў, бензолу, талуолу, ксілолаў і змазачных масел зараз будзе каштаваць 14 долараў за тону. У снежні ён складаў 23,2 долара.

Стаўкі вывазных мытных пошлін мяняюцца кожны месяц. Нагадаем, што ў Беларусі экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты ў апошні час зніжаліся – пасля таго, як некалькі месяцаў запар мяняліся ў бок павелічэння.

Раней пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заяўляў, што перад Беларуссю і Расіяй стаіць задача стварыць адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў, газу да 1 студзеня 2022 года.

Мінск, 29 снежня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/23/62566
Текущая дата: 23.12.2024