Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«19 лістапада літоўскія сілавікі ў чарговы раз даставілі групу бежанцаў на лінію мяжы для стварэння пастановачнага відэа. Характэрна, што частка гэтых жа замежнікаў раней ужо задзейнічалі на іншым участку мяжы ў здымцы фільма аб літоўскай „гасціннасці“, — распавялі ў ДПК. — Пасля раздачы пакетаў з ежай літоўскімі сілавікамі праведзены інструктаж аб тым, як правільна адказваць на пытанні журналістаў.На гэты раз у якасці здымаючых запрасілі грамадзянскіх асоб, якія задавалі бежанцам патрэбныя пытанні. Пасля так званага інтэрв’ю літоўскія сілавікі зноў забралі ўсіх замежнікаў і павезлі ўглыб сваёй тэрыторыі, а відэаматэрыял апублікаваў 21 лістапада літоўскі партал Delfi».
У ДПК не выключылі, што будзе і трэцяя частка фільма, «у якой Літва будзе таксама выкарыстоўваць залежнае становішча людзей, якія шукаюць абароны ў ЕС, для фармавання „правільнага“ кантэнту. Бо відавочна, што ў бежанцаў няма выхаду і калі яны не скажуць на камеру тое, што трэба літоўскім сілавікам, то будуць выцесненыя ў Беларусь», — дадалі ў ведамстве.
Звязда, 22 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/24/61709
Текущая дата: 01.11.2024