Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў аб перахопленым паведамленні, у якім заходнім палітыкам забаранілі размаўляць з журналістамі на тэму крызісу з бежанцамі на граніцы Беларусі і ЕС



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 26-га лістапада журналістам пасля наведвання ТЛЦ з бежанцамі каля граніцы з Польшчай.

Журналісты пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы наконт таго, чаму некаторыя прадстаўнікі Захаду, міжнародных арганізацый практычна не ідуць на кантакт з журналістамі.

"Яны прыязджаюць для таго, каб вам тры словы ляпнуць, і для таго, каб пахадзіць і прапіярыцца. Вы майце на ўвазе, што яны атрымліваюць месячную зарплату столькі, колькі мы ўсе з вамі, і я ў тым ліку, атрымліваем за месяц, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Якія з імі могуць быць размовы і перагаворы? Гэта людзі пустыя. Тыя, хто плаціць ім зарплату, а ў асноўным там амерыканцы, еўрапейцы і іншыя, яны і музыку заказваюць".

"Учора мы перахапілі паведамленне: рэкамендацыя ўсім заходнім палітыкам не размаўляць з журналістамі, асабліва беларускімі і расійскімі. Таму што яны, калі сюды прыязджаюць, вы за імі бегаеце: "Скажыце гэта, скажыце тое…" Яны ў дзікую сітуацыю трапляюць, не ведаюць, што рабіць", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таму ім катэгарычна забаранілі размаўляць з журналістамі. "Вось чаму яны два дні бегаюць ад вас. Ім дадзена каманда: не падыходзіць да беларускіх журналістаў", - сказаў Прэзідэнт.

26 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/24/61844
Текущая дата: 01.11.2024