Белорусский портал в Казахстане

Узровень захваральнасці на каранавірус у Беларусі зніжаецца



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5-га лістапада на цырымоніі адкрыцця кардыяхірургічнага і кардыятэрапеўтычнага карпусоў Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы.

"Сёння мы не проста спаўзаем з той вяршыні, на якую падняліся (асабліва па шпіталізацыі, запаленні лёгкіх), а ўжо спаўзлі. Мы ўжо ў многіх абласных цэнтрах, іншых бальніцах вяртаем ложкі, якія былі аддадзены пад кавід. Мы пачалі ў поўным аб`ёме аказваць планавую дапамогу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян берагчы сваё здароўе і ставіцца да яго адказна. "Беражыце сябе, усё залежыць ад вас. Маскі, рэспіратары - гэта ваша справа. Мы вас прымушаць не будзем. Але памятайце, што перш за ўсё вы творцы свайго здароўя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Мы не будзем ні на кога "націскаць", мы будзем вам расказваць і пераконваць, што гэта (выкарыстоўваць сродкі аховы.) трэба рабіць", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.

5 лістапада 2021, Магілёў
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/25/61275
Текущая дата: 01.11.2024