Белорусский портал в Казахстане

Аўстрыя ўвяла лакдаўн для непрышчэпленых грамадзян



Пра гэта паведамляе нямецкае тэлебачанне ZDF.

Ув Аўстрыі 15-га лістапада ўводзіцца агульнанацыянальны лакдаўн для непрышчэпленых грамадзян старэйшых за 12 гадоў. Ім забаронена выходзіць з дому без сур`ёзнай прычыны. Такое рашэнне было прынята аўстрыйскімі ўладамі пасля рэгістрацыі ў краіне рэкорднай колькасці новых выпадкаў захворвання на каранавірус, 

Новае правіла закранула амаль два мільёны чалавек.

Невакцынаваным людзям дазволена пакідаць свой дом або кватэру толькі па неадкладных прычынах, напрыклад, для куплі прадуктаў або для наведвання ўрача.

Правіла не распаўсюджваецца на тых, хто выздараўлівае, або на тых, хто перанёс захворванне на працягу шасці месяцаў, таксама яно не закранула навучэнцаў.

"У школах усё ідзе па-ранейшаму", - сказаў канцлер Александэр Шаленберг, маючы на ўвазе, што ў адукацыйных установах ужо часта праводзяцца некалькі тэстаў у тыдзень.

Канцлер заявіў, што прычынай хуткага распаўсюджвання COVID-19 у краіне з`яўляецца заразны штам дэльта і "сорамна нізкі ўзровень вакцынацыі".

Ён адзначыў, што сямідзённая захваральнасць на 100 тыс. жыхароў у Аўстрыі цяпер вырасла да 815, а сярод непрышчэпленых складае больш за 1700.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, спачатку пандэміі ў Аўстрыі было зарэгістравана 959 652 новыя выпадкі захворвання на COVID-19, памерлі 11 706 чалавек.

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/25/61502
Текущая дата: 01.11.2024