Аб гэтым заявіў рэктар Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэта доктар медыцынскіх навук Ігар Стома ў адным з відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя "COVID-19 у пытаннях і адказах", прысвечаным вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі.
"Тыя, хто лічыць, што інфекцыя COVID-19 - гэта лёгкая інфекцыя, не зусім ведае рэальную сітуацыю. Як урач-інфекцыяніст, клініцыст, які рэгулярна аказвае дапамогу ў рэанімацыях Беларусі, з поўнай адказнасцю магу сказаць: COVID-19 - цяжкая інфекцыя, у тым ліку ў маладых здаровых людзей. На жаль, рызыка смяротнага зыходу пры COVID-19 даволі высокая", - сказаў Ігар Стома.
Паводле слоў урача-інфекцыяніста, вакцына застаецца найбольш эфектыўным метадам аховы, у тым ліку ад новых мутацый, у прыватнасці, штама дэльта. "Вядома, эфектыўнасць крыху зніжана, але мы ацэньваем вынік, а вынік - прафілактыка смяротных зыходаў. Таму тым, хто лічыць, што ён, хутчэй за ўсё, перахварэе ў лёгкай форме, я раіў бы не самазаспакойвацца. Цяжка хварэюць у тым ліку маладыя здаровыя людзі. Таму галоўнай вашай прафілактыкай будзе прышчэпка", - адзначыў ён.
Гаворачы аб непажаданых з`явах пасля вакцынацыі, Ігар Стома заўважыў, што яны могуць быць практычна пасля ўсіх прышчэпак. Як правіла, гэта боль у месцы ін`екцыі або тэмпература на працягу сутак-двух пасля ўвядзення вакцыны.
Як паведамлялася, новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя "COVID-19 у пытаннях і адказах", прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка "Экстраннае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь".
Урачы-практыкі, вучоныя, спецыялісты розных сфер аховы здароўя даюць адказы на розныя пытанні, у тым ліку наколькі эфектыўная і бяспечная вакцына, як вакцыны фарміруюць абарону ад COVID-19, ці трэба рабіць паўторныя прышчэпкі супраць COVID-19, што такое калектыўны імунітэт.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/27/60751
Текущая дата: 23.12.2024