Белорусский портал в Казахстане

На мяжы з Літвой затрымалі ўдзельнікаў жнівеньскіх беспарадкаў у Брэсце



Пра гэта ў сваім Telegram-канале праінфармавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава

Спецаперацыю ў Іўеўскім раёне вечарам 4 чэрвеня правялі аператыўнікі ГУБАЗіК сумесна з міліцыяй Гродзенскай вобласці і калегамі з Лідскай памежнай групы. Жыхароў Брэста 21 і 27 гадоў затрымалі на ўчастку мяжы «Рудзеўшчына» ў напрамку Літвы (1,5 км ад дзяржаўнай мяжы Беларусі). Яны знаходзіліся ў міжнародным вышуку за ўдзел у масавых беспарадках.

Паводле інфармацыі ГУБАЗіК, фігуранты хаваліся ў Маскве, а 2 чэрвеня прыбылі ў Мінск, каб адтуль перабрацца ў Еўрасаюз.

«На затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі. Абодва правапарушальніка з’яўляюцца ўдзельнікамі каляфутбольнага руху неанацысцкай накіраванасці», — сказала Вольга Чамаданава.

Звязда, 5 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/29/59621
Текущая дата: 01.11.2024