Белорусский портал в Казахстане

8 чэрвеня пачалося расійска-беларуска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства — 2021»



Узброеныя Сілы Беларусі прадстаўлены вайскоўцамі 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.

Падчас манеўраў плануецца адпрацаваць пытанні сумесных дзеянняў узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам. Акрамя таго, прадугледжана дэсантаванне асабовага складу і грузаў, пераадоленне водных перашкод, баявыя стрэльбы, беспарашутнае дэсантаванне.

Дастаўку беларускіх вайскоўцаў (а гэта больш чым 200 чалавек) ажыццявілі ваенныя лётчыкі 50-й змешанай авіяцыйнай базы, частка армейцаў адправілася на вучэнне ваенным эшалонам.

Вучэнне «Славянскае братэрства — 2021» працягнецца па 19 чэрвеня.

Вераніка Канюта
Звязда, 8 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/29/59802
Текущая дата: 01.11.2024