Гэты дзень з`яўляецца сто дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 246 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 красавіка
У 1984 годзе Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
Хто нарадзіўся 29 красавіка
1884 год: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык.
1971 год: Дзмітрый Пятровіч, беларускі паэт і кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі матэматык Анры Пуанкарэ і амерыканская актрыса Мішэль Пфайфер.
29 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Агапіі, Ірыны і Хіёніі, якія былі роднымі сёстрамі.
Гэты дзень лічыўся прыдатным для таго, каб падрыхтаваць насенне на расаду, пасадзіць капусту і агуркі. Да таго, як у Беларусь завезлі бульбу, капуста была амаль асноўнай ежай нароўні з рэпай. "Без капусты на стале пуста", - казалі ў народзе. Лічылася, што калі саджаць капусту, павязаўшы на галаву платок, качаны будуць крэпкія.
Калі з`явілася шмат хрушчоў, будзе засуха.
Sputnik, 29 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/3/73850
Текущая дата: 22.12.2024