Першая касманаўтка суверэннай Беларусі Марына Васілеўская перадала Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку Дзяржаўны флаг краіны, які пабываў на Міжнароднай касмічнай станцыі. Урачыстая цырымонія адбылася на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску.
Марына Васілеўская разам з прадстаўнікамі моладзі вымавіла клятву вернасці дзяржаўным сімвалам. Пасля чаго вайскоўцы роты ганаровай варты перадалі ёй Дзяржаўны флаг, а Марына Васілеўская перадала яго Прэзідэнту. Гэты дзяржаўны сімвал зойме пачэснае месца ў Палацы Незалежнасці.
Флаг, які быў перададзены, — той самы, які ў 2024 годзе дзякуючы першай беларускай жанчыне-касманаўту пабываў на МКС, замацаваўшы статус Беларусі як касмічнай дзяржавы.
Звязда, 12 траўня 2024
Звязда, 12 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/3/74059
Текущая дата: 22.12.2024