Белорусский портал в Казахстане

Беларускія вайскоўцы адпрацуюць на вучэннях пошук, блакаванне і знішчэнне дыверсійных груп



Сілы спецаперацый выконваюць вучэбна-баявыя задачы па пошуку дыверсійна-разведвальных груп, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

У час раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл воінскія часці сіл спецыяльных аперацый з прыдадзенымі ім падраздзяленнямі ракетных войскаў і артылерыі пачалі выкананне вучэбна-баявых задач па пошуку, блакаванні і знішчэнні даверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, а таксама заняцці назначаных абарончых рубяжоў.

Выкананне вучэбна-баявых задач праводзіцца ў цесным узаемадзеянні з авіяцыяй, якая ажыццяўляе іх непасрэдную падтрымку.

24 чэрвеня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/3/74518
Текущая дата: 22.12.2024