Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 22 верасня ў Беларусі зарэгістраваны 76 104 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 744 682 тэсты на каранавірус.
73 386 чалавек больш не хварэе.
Памёр 791 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 31,3 млн чалавек, пры гэтым больш за 965 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 6,8 млн заражаных, Індыя — больш за 5,5 млн, Бразілія — больш за 4,5 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 22 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/33/56165
Текущая дата: 01.11.2024