У Мінску 15 кастрычніка пройдзе спецыялізаваны электронны кірмаш вакансій для моладзі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Кірмаш вакансій пройдзе на сайце e-vacancy.by з 10:00 да 12:00.
Суіскальнікаў прапануюць ў рэжыме анлайн азнаёміцца з прапанаванымі сталічнымі наймальнікамі варыянтамі працаўладкавання, задаць пытанні, атрымаць кансультацыі і запрашэнне на сумоўе.
Будзе прапанавана больш за 500 вольных працоўных месцаў ад васьмі арганізацый Мінска: ААТ «Крыніца», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтамаз», ААТ «Мінскі мясакамбінат», ГП «Мінсктранс» (пяць філіялаў), РУП «Белмедпрэпараты», РУП «Белсаюздрук», УП "Мінсккамунцепласетка", ААТ«Інтэграл» — кіруючая кампанія холдынгу «Інтэграл».
Пасля заканчэння мерапрыемства спісы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці gsz.gov.by.
Звязда, 12 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/33/56410
Текущая дата: 01.11.2024