Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Міністр нагадаў, што нядаўна паміж Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і бізнесменам Міхаілам Гуцарыевым была дасягнута асабістая дамоўленасць аб пастаўцы ў нашу краіну дзесяці камп`ютарных тамографаў. Паводле слоў Уладзіміра Караніка, два апараты будуць устаноўлены ў стацыянарах, а восем - у цэнтральных раённых паліклініках Мінска.
"Такім чынам, у Мінску ў бліжэйшыя паўтара месяца ўсе цэнтральныя паліклінікі будуць мець камп`ютарныя тамографы", - падкрэсліў ён.
"Такім чынам, у Мінску ў бліжэйшыя паўтара месяца ўсе цэнтральныя паліклінікі будуць мець камп`ютарныя тамографы", - падкрэсліў ён.
Уладзімір Каранік адзначыў, што ў Беларусі прадаўжаецца будаўніцтва і мадэрнізацыя ўстаноў аховы здароўя - 250 аб`ектаў за апошнія пяць гадоў. Гэта работа будзе праводзіцца і далей.
Як паведамлялася, першы з дзесяці тамографаў ужо ўстаноўлены ў новым неўралагічным корпусе 5-й клінічнай бальніцы Мінска. Абсталяванне, якое ажыццяўляе 128 зрэзаў за абарот, забяспечвае высокую якасць даследаванняў для любой катэгорыі пацыентаў.
21 ліпеня 2020, Гомель
БЕЛТА
21 ліпеня 2020, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/36/54742
Текущая дата: 02.11.2024