Белорусский портал в Казахстане

У Палтаве мужчына ўзяў у закладнікі паліцэйскага і абмяняў яго на начальніка мясцовага крымінальнага вышуку



Мужчына ў Палтаве захапіў супрацоўніка крымінальнага вышуку, а затым абмяняў яго на начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку.

«У Палтаве ў закладніках злачынца знаходзіцца работнік паліцыі. 23 ліпеня ў 9:00 раніцы на вуліцы Астапа Вішні, ля будынка адміністрацыйнага суда падчас затрымання работнікамі паліцыі згоншчыка, апошні дастаў гранату РГД-5, якую пагражаў падарваць.

Сітуацыя ўскладнялася тым, што зламыснік захапіў у закладнікі работніка крымінальнага вышуку. Пасля перамоў, зламыснік памяняў на работніка крымінальнага вышуку начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ў Палтаўскай вобласці палкоўніка паліцыі Віталя Шыяна, з якім паехаў на прадастаўленым ў адпаведнасці з яго патрабаваннямі транспартным сродку, у кірунку выезду з горада» , - гаворыцца ў паведамленні Дэпартамента крымінальнага вышуку.

Звязда, 23 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/36/54773
Текущая дата: 02.11.2024