Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 68 503 выпадкі захворвання на COVID-19. Выздаравелі 63 756 чалавек



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 503 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.

Усяго праведзена 1 344 303 тэсты на каранавірус.

63 756 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 580 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 18,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 708 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 4,8 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,8 млн, Індыя — больш за 1,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Звязда, 6 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/36/55138
Текущая дата: 24.12.2024