Рознічны тавараабарот у студзені - ліпені 2020 года склаў Br29,8 млрд, або 102,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Аптовы тавараабарот склаўся на ўзроўні Br53,5 млрд, або ў супастаўных цэнах 92,3 працэнта да ўзроўню студзеня - ліпеня мінулага года.
Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў Br14,9 супраць Br13,9 за аналагічны перыяд 2019-га.
Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыпала 91,6 працэнта рознічнага тавараабароту краіны, у студзені - ліпені 2020-га склаў Br27,3 млрд, або 104,5 працэнта ў супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.
Тавараабарот грамадскага харчавання ў студзені - ліпені 2020 года склаў Br1,3 млрд, або 79,4 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га.
17 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
17 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/36/55398
Текущая дата: 24.12.2024