Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 16 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 65 623 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 1 162 280 тэстаў на каранавірус.
56 915 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 485 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце больш за 13,7 млн, пры гэтым больш за 587 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 3,6 млн заражаных, Бразілія — больш за 1,9 млн, Індыя — больш за 972 тыс.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Звязда, 16 ліпеня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/37/54643
Текущая дата: 02.11.2024