Кабінет міністраў Украіны прагназуе рост колькасці беспрацоўных у краіне ў гэтым годзе да 9,4 працэнта. Аб гэтым заявіў на пасяджэнні Вярхоўнай рады прэм`ер-міністр Дзяніс Шмыгаль.
"З пачатку дзеяння каранціну амаль 200 тыс. чалавек атрымалі статус беспрацоўнага. Паводле нашых прагнозаў, у гэтым годзе прагназуецца рэзкі рост беспрацоўных да 9,4 працэнта, у 2019 годзе гэта лічба складала 8,2 працэнта", - сказаў Дзяніс Шмыгаль.
Паводле яго слоў, мэта ўрада не толькі ў захаванні рабочых месцаў, але і стварэнне новых.
Між тым на Украіне прадаўжаюцца пратэсты супраць мер каранціну. Як паведамляе УКРІНФАРМ, у Кіеве сёння пачалася акцыя пратэсту аўтобусных перавозчыкаў, якія патрабуюць аднаўлення ўнутраных і міжнародных аўтобусных пасажырскіх перавозак.
Урад Украіны з 12 сакавіка ўвёў у краіне каранцін з мэтай процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі. У прыватнасці, была спынена работа метрапалітэна ў Кіеве, Харкаве і Дняпры, рух наземнага транспарту ў гарадах, спынены міжгароднія і міжабласныя аўтамабільныя, чыгуначныя і авіязносіны. З 28 сакавіка Украіна поўнасцю закрыла граніцу для рэгулярных зносін, у тым ліку і для авіязносін.
Зараз каранцін прадоўжаны да 22 мая, але з 11 мая частка абмежаванняў была знята.
13 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
13 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/38/53441
Текущая дата: 02.11.2024