Анлайн-галасаванне пачалося ў чацвер у 10:00 па маскоўскім часе, у ім бяруць удзел жыхары Масквы і Ніжагародскай вобласці.
Спроба атакі на сістэму анлайн-галасавання па папраўках у Канстытуцыю РФ паспяхова адбіта, усё адноўлена, паведаміў у суботу начальнік упраўлення па ўдасканаленні тэрытарыяльнага кіравання і развіццю смарт-праектаў урада Масквы Арцём Кастырка.
"Зламыснікі спрабавалі праз ноду назіральніка атрымаць доступ да бюлетэняў. На дадзены момант усё адноўлена, усё працуе. Нода назіральніка адкрыта ў інтэрнэт, можна назіраць... Спроба паспяхова адбіта", - распавёў Кастырка.
Паводле яго слоў, мерапрыемствы па інфармацыйнай бяспецы яшчэ будуць праводзіцца нейкі час.
Тры чацвёртых ад агульнай колькасці ўдзельнікаў электроннага галасавання прагаласавалі па папраўках да Канстытуцыі, агульная яўка перавысіла 75%, вынікае з дадзеных электроннага штаба па назіранні за электронным галасаваннем.
Прыняць удзел у дыстанцыйным галасаванні могуць жыхары двух пілотных рэгіёнаў - Масквы і Ніжагародскай вобласці. Анлайн-галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ праходзіць з 25 па 30 чэрвеня.
Агульнарасійскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ было прызначана на 22 красавіка, але затым адкладзена з-за эпідэміі каронавіруса ў краіне. Пазней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб новай даце галасавання - 1 ліпеня. З-за неабходнасці ўлічваць эпідэміялагічную абстаноўку і бяспеку насельніцтва было прынята рашэнне аб тым, што расіяне змогуць галасаваць увесь тыдзень - з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.
Мінск, 28 чэрвеня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/38/54324
Текущая дата: 25.12.2024