Вынікі аналізаў добраахвотнікаў, якія тэсціруюць расійскую вакцыну ад каранавіруса, сведчаць аб фарміраванні ў іх імунітэту. Аб гэтым паведамляе Мінабароны РФ.
У адпаведнасці з пратаколам даследаванняў у добраахвотнікаў рэгулярна бяруцца аналізы на гумаральны і клетачны імунітэт. Даныя, атрыманыя спецыялістамі Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі, сведчаць аб фарміраванні ў добраахвотнікаў першай і другой груп імуннага адказу на ўвядзенне вакцыны ад каранавіруса", - сказалі ў Мінабароны.
У міністэрстве адзначылі, што ўрачы Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя імя Бурдэнкі вядуць бесперапынны маніторынг стану здароўя ўсіх добраахвотнікаў: праводзяць рэгулярныя агляды, мераюць сісталічны і дыясталічны артэрыяльны ціск, частату пульсу, тэмпературу цела, ацэньваюць стан слізістых абалонак і скурнага покрыва.
"Цяпер усе паказчыкі ў норме. Агульны, псіхалагічны і маральны стан добраахвотнікаў добры", - паведамілі ў ваенным ведамстве.
У Мінабароны дадалі, што клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса выйшлі на завяршальную стадыю.
10 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/38/54586
Текущая дата: 25.12.2024