Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 ліпеня 2020 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 168 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 ліпеня

У 1941 годзе германскія войскі занялі Смаленск.
У 1990 годзе быў заснаваны Музей гісторыі Магілёва.

Хто нарадзіўся 16 ліпеня

1940 год: Ніна Загорская, беларуская паэтка.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскі паэт і празаік Джавані Бакача і расійскі спявак Рыгор Лепс.

16 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Мокія і Марка і пакутнікаў, якія пацярпелі ад ганенняў на хрысціян у 108 годзе.

Дзень у народным календары лічыўся нешчаслівым. Імкнуліся не пачынаці ніякіх новых спраў і сцерагчыся рознага ліха. У даўніну ў гэты час пачыналі сеяць мак. Яго зерне, паводле народных уяўленняў, валодала магічнымі ўласцівасцямі і магло абараніць гаспадара ад нячысцікаў. Да таго ж, ён лічыўся сімбалам дабрабыту і багацця.

Добрае надвор`е можна было прадкацаць у гэты дзень па паводзінах насякомых: калі іх шмат, дажджа не будзе. А вось калі свойскія жывёлы, каты і сабакі шмат спяць, гэта прадвяшчае непагадзь.

Sputnik, 16 ліпеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/38/54649
Текущая дата: 25.12.2024