Белорусский портал в Казахстане

Беларусы атрымалі першую перамогу ў кваліфікацыі моладзевага ЧЕ па футболе



Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-21) паспяхова правялі першы паядынак пад кіраўніцтвам новага трэнера.

Сёння ў армянскім Армавіры каманда Сяргея Яромкі ў намінальна дамашнім матчы адборачнага турніру моладзевага першынства Еўропы адолела равеснікаў з Грэцыі з мінімальнай перавагай у ліку - 1:0. Пераможны мяч на 57-й хвіліне сустрэчы забіў Цімафей Мартынаў, які рэалізаваў пенальці. Гэта першая вікторыя беларусаў у кваліфікацыйнай групе G. Раней яны тройчы згулялі ўнічыю і пацярпелі пяць паразаў пры розніцы мячоў 5-19. Учора лідары гэтай групы - футбалісты Партугаліі - разграмілі на сваім полі каманду Фарэрскіх астравоў з лікам 4:0, а харваты ўпэўнена абыгралі на выездзе андорцаў - 3:0. Становішча каманд цяпер такое: Партугалія - 15 балаў (6 матчаў), Харватыя - 13 (5), Грэцыя - 11 (7), Фарэрскія астравы - 7 (6), Беларусь - 6 (9), Андора - 3 (7). Свой заключны матч адборачнага турніру беларуская "маладзёжка" правядзе 15 кастрычніка ў гасцях у фарэрскіх футбалістаў.

У фінальную стадыю моладзевага Еўра-2025 трапяць пераможцы дзевяці груп і тры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Тры апошнія пуцёўкі на кантынентальны форум у Славакію разыграюць астатнія шэсць уладальнікаў другіх месцаў.

22 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/4/73262
Текущая дата: 18.11.2024