Белорусский портал в Казахстане

Колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам, у свеце перавысіла тры мільёна



Колькасць заражаных каранавірусам у свеце перавысіла 3 млн і на раніцу 28 красавіка дасягнула 3 075 312 чалавек. Адпаведныя лічбы прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса, які займаецца падлікамі на аснове дадзеных уладаў краін, СААЗ і іншых афіцыйных крыніц.

З пачатку пандэміі памерлі 211 684 пацыентаў, 931 753 ачунялі.

Найбольш пацярпелымі ад каранавіруса краінамі застаюцца ЗША (1, 01 млн), Іспанія (236,1 тыс.), Італія (199,4 тыс.), Францыя (165, 8 тыс.), Германія (158,8 тыс.) і Вялікабрытанія (157,1 тыс.).

Колькасць заражаных каранавірусам у Расіі вырасла да 87,3 тыс. чалавек, 797 памерлі, больш за 7 тыс. ачунялі.

Ва Украіне зафіксавана 9410 выпадкаў захворвання на COVID-19. 239 чалавек памёр, 992 выздаравела.

У Кітая, адкуль пачалося распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі, з пачатку ўспышкі зарэгістравана 82 836 выпадкаў захворвання, 4633 чалавекі памерлі. Там за суткі выявілі шэсць новых выпадкаў заражэння, тры з якіх апынуліся завазнымі.

Звязда, 28 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/40/53151
Текущая дата: 25.12.2024