Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.
"Задача на красавік - 2 млн т, мінімум - 1 млн т, менш нельга. Танкерныя пастаўкі праз парты Адэсы і Клайпеды будуць захоўвацца. Прадаўжаем перагаворы з Расіяй, не спыняем іх і па іншых напрамках", - сказаў Аляксандр Цішчанка. Паводле яго слоў, плануюцца закупкі з розных крыніц.
Як паведамлялася, пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі спынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як растлумачыў першы віцэ-прэм`ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб`ёмах.
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
31 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/41/52349
Текущая дата: 02.11.2024