Белорусский портал в Казахстане

Каліфарнійскія навукоўцы знайшлі сродак супраць старэння і рака



Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе на EurekAlert.

Навукоўцы Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі (ЗША) вызначылі малекулярны пераключальнік, які кіруе імунны механізмам, адказным за хранічнае запаленне ў арганізме. Вынікі навуковага даследавання дапамогуць распрацаваць сродкі барацьбы супраць такіх узроставых расстройстваў, як хваробы Альцгеймера і Паркінсана. 

Даследчыкі высветлілі, што імунны бялковы комплекс, які называецца інфламасомай NLRP3 і адказвае за выяўленне патэнцыйных пагроз для арганізма і запуск запаленчага адказу, можа быць адключаны з дапамогай дэацэтылявання.

Гіперактывацыя NLRP3-запалення пры ацэтыляванні (далучэнні ацэтыльных груп) звязана са мноствам хранічных станаў, звязаных з старэннем, уключаючы рассеяны склероз, рак, дыябет і дэменцыі.

Звязда, 7 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/42/51677
Текущая дата: 02.11.2024