Акцыя па абмене грамадзян Расіі і Украіны адбылася па формуле «35 на 35», заявіла ўпаўнаважаны па правах челoвека ў Расіі Таццяна Маскалькова.
У Маскве і Кіеве ўжо прызямліліся самалёты з удзельнікамі дамоўленасці аб адначасовым вызваленні асуджаных і затрыманых асоб. У абмене ўдзельнічалі па 35 чалавек з кожнага боку, адзначыла Маскалькова.
Як паведаміў Інтэрфаксу кіраўнік групы адвакатаў Мікалай Полазаў, Расія вызваліла ўсіх 24 украінскіх маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве.
Полазаў дадаў, што яны былі вызваленыя пад даручальніцтва упаўнаважанага па абароне правоў чалавека на Украіне Людмілы Дзянісавай.
Таксама ў ліку вызваленых з-пад варты ў Расіі ўкраінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны за падрыхтоўку тэракту ў Крыме на 20 гадоў у 2015 годзе і які ўжо пачаў адбываць свой тэрмін у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, паведамляе ВВС.
Сярод тых, хто вярнуўся ў Расію - кіраўнік РІА Навіны Украіна Кірыл Вышынскі.
Звязда, 7 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/44/49680
Текущая дата: 02.11.2024