Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, дэлегацыю ўзначальвае намеснік начальніка агітацыйна-прапагандысцкага ўпраўлення галоўнага ўпраўлення палітычнай працы Цэнтральнага ваеннага савета КНР старшы палкоўнік Хуан Вэньтао. Візіт праходзіць 23—25 красавіка.
Вайскоўцы з КНР абменьваюцца з беларускімі калегамі "досведам у сферы арганізацыі інфармацыйна-прапагандысцкай працы ва ўзброеных сілах", у тым ліку шляхам задзейнічання ў гэтых мэтах музеяў ваеннай гісторыі.
У межах візіту кітайская ваенная дэлегацыя наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць — герой", асобную чыгуначную брыгаду транспартных войскаў у Слуцку, а таксама Музей слуцкіх паясоў.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 24 красавіка 2019
Мінск, 24 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/48/47723
Текущая дата: 25.12.2024