Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі.
Навукоўцы Беларусі і Арменіі плануюць рэалізаваць два сумесныя праекты па Міждзяржаўнай праграме інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД да 2020 года. Размова ідзе аб распрацоўцы шматмэтавай аэракасмічнай сістэмы прагнознага маніторынгу і стварэнні тэст-сістэм для сералагічнай дыягностыкі гепатыту Е.
Перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку па праграме Еўрапейскага саюза па навуцы і інавацыях "Гарызонт 2020", абмеркавалі старшыня ДКНТ Беларусі Аляксандр Шумілін і старшыня Камітэта па навуцы Арменіі Самвел Аруцюнян. Яны таксама разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у Міждзяржаўным савеце па супрацоўніцтве ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах.
На сустрэчы былі падведзены вынікі 2018 года. У мінулым годзе беларускія вучоныя сумесна з армянскімі партнёрамі выконвалі чатыры праекты навукова-адукацыйнай, сацыяльна-эканамічнай і інфармацыйна-камунікацыйнай накіраванасці на агульную суму $215 тыс.
Акрамя таго, па праекце "Адукацыйнае асяроддзе для дронаў" (eDrone) праграмы Erasmus+ Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт сумесна з Армянскім эканамічным універсітэтам і Нацыянальным політэхнічным універсітэтам Арменіі праводзіў даследаванні па развіцці адукацыйнага асяроддзя ў сферы выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў для грамадзянскіх мэт.
7 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/49/47085
Текущая дата: 26.12.2024