Белорусский портал в Казахстане

Дар`я Юркевіч перамагла ў гонцы праследавання ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне



Дар`я Юркевіч перамагла ў гонцы праследавання ў адкрытым чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне, які праходзіць у алімпійскім спарткомплексе "Раўбічы".

Пасля другога месца ў спрынце адна з лідараў нацыянальнай зборнай на трох з чатырох агнявых рубяжоў не дапусціла промахаў.

Толькі на заключнай стральбе Дар`я двойчы прамахнулася, але гэта не перашкодзіла ёй фінішаваць першай. Другое месца, нягледзячы на шэсць промахаў, заняла дзякуючы высокай скорасці на дыстанцыі Наталля Качэргіна з Літвы. Бронзавым прызёрам стала беларуска Настасся Ануфрыева.

У спаборніцтвах сярод мужчын увесь п`едэстал гонару занялі прадстаўнікі нацыянальнай зборнай Беларусі. Першае месца ў Сяргея Бачарнікава, другое - у Віктара Крыўко з чатырма промахамі. На трэцім радку падагульняючага пратакола размясціўся Уладзімір Чапелін. Заключным відам чэмпіянату стане мас-старт, які адбудзецца ў "Раўбічах" 29 верасня.

27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/52/45115
Текущая дата: 26.12.2024