Белорусский портал в Казахстане

Леанід Кучма, які пакідае пасаду паўнамоцнага прадстаўніка Украіны ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе, удзячны Беларусі за садзейнічанне перагаворам



Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла прэс-сакратар другога ўкраінскага прэзідэнта і аднаго з падпісантаў мінскіх пагадненняў Дар`я Оліфер.

Леанід Кучма 2 кастрычніка ў Мінску падзякаваў калегам у трохбаковай кантактнай групе за сумесную работу, падвёўшы такім чынам вынік сваёй дзейнасці ў якасці прадстаўніка Кіева ў ТКГ.

"Асаблівую ўдзячнасць ён выказаў беларускаму боку за садзейнічанне ў арганізацыі перагаворнага працэсу", - адзначыла Дар`я Оліфер.

3 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/52/45191
Текущая дата: 26.12.2024