Белорусский портал в Казахстане

Еўра патаннеў больш чым на 2 капейкі на таргах БВФБ



19 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0235 рубля (0,96%) і склаў 2,4322 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0005 рубля (0,03%) да 1,9605 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,4775 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent раніцай у панядзелак даражэе, бараль ацэньваецца ў 65,20 долара. Напярэдадні ж яе рост перавысіў тры працэнты.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 1,16 капейкі, склаўшы 56,3438 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 лютага 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/54/42591
Текущая дата: 02.11.2024