Белорусский портал в Казахстане

Сіноптыкі Еўропы сцвярджаюць, што ў Беларусі ў 2017-ым было два тарнада



Усяго, па дадзеных ESSL, у Еўропе за мінулы год адбылося 616 тарнада.

Два тарнада было зафіксавана ў Беларусі на працягу 2017 года, сведчаць дадзеныя Еўрапейскай лабараторыі па вывучэнню моцных канвектыўных штормаў.

Выніковую карту зафіксаваных тарнада ў Еўропе на падставе Еўрапейскай базы дадзеных небяспечных з`яў надвор`я (ESWD) лабараторыя апублікавала ў афіцыйным акаўнце ў Twitter.

Паводле інфармацыі службы, тарнада былі зафіксаваныя ў Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Беларусі. Пры гэтым не ўдакладняецца, у якіх менавіта населеных пунктах.

Усяго, па дадзеных ESSL, у Еўропе за мінулы год адбылося 616 тарнада, у тым ліку ў суседніх з Беларуссю краінах - Расіі, Украіне, Польшчы і Латвіі.

Мінск, 13 студзеня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/55/42204
Текущая дата: 02.11.2024