Белорусский портал в Казахстане

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі падпісана на саміце АДКБ



Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі падпісана на саміце ў Мінску.

Пагадненне накіравана на дасягненне мэт і вырашэнне задач, выкладзеных у стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года, прынятай Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ 14 кастрычніка 2016 года.

Мэтай пагаднення з`яўляецца развіццё ўзаемадзеяння бакоў у інтарэсах забеспячэння інфармацыйнай бяспекі краін АДКБ.

Акрамя таго, прынята рашэнне аб плане рэалізацыі стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года.

Дакумент прадугледжвае комплекс прававых, арганізацыйных і практычных мер па пытаннях знешнепалітычнай каардынацыі, узаемадзеяння з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі, крызіснага рэагавання, кантролю над узбраеннямі, міратворчай дзейнасці, ваеннага, ваенна-тэхнічнага і ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва, падрыхтоўкі кадраў, процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам бяспецы, інфармацыйнай бяспецы.

Кіраўнікі дзяржаў - членаў арганізацыі прынялі таксама шэраг іншых рашэнняў, якія датычацца забеспячэння бягучай дзейнасці АДКБ.

30 лістапада 2017, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/56/41452
Текущая дата: 02.11.2024