Белорусский портал в Казахстане

Беларускія зенітчыкі адпрацавалі вучэбна-баявыя задачы на палігоне Ашулук



Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны.

Беларускія зенітчыкі адпрацавалі вучэбна-баявыя задачы на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці Расіі.

На расійскім палігоне Ашулук у ходзе тактычнага вучэння зенітных ракетных войскаў Беларусі з баявой стральбой ваеннаслужачыя дзяжурных баявых разлікаў самаходных агнявых установак зенітнага ракетнага комплексу "Бук", зенітных ракетных комплексаў С-300П адпрацавалі вучэбна-баявыя задачы па адбіцці налёту авіяцыі ўмоўнага праціўніка.

У якасці цэлей выступілі баявыя знішчальнікі Ваенна-касмічных сіл Узброеных Сіл Расіі. З расійскімі калегамі загадзя былі вызначаны маршруты палётаў і колькасць задзейнічаных паветраных суднаў.

Характэрна, што баявыя знішчальнікі выконвалі палёты на розных вышынях і скорасцях, чым значна ўскладнілі выкананне ваеннаслужачымі вучэбна-баявых задач.

Усе баявыя разлікі ЗРК на ўсіх пазіцыях паспяхова адбілі масіраваны налёт авіяцыі з ажыццяўленнем умоўнай стральбы і прадэманстравалі пры гэтым высокую зладжанасць дзеянняў.

Асобна адзначаецца работа ваеннаслужачых радыётэхнічных войскаў, якія з дапамогай радыёлакацыйных сродкаў своечасова выявілі ўмоўнага праціўніка і забяспечылі перадачу гэтай інфармацыі на камандныя пункты падраздзяленняў зенітных ракетных войскаў.

30 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/58/40579
Текущая дата: 28.12.2024