Белорусский портал в Казахстане

Цыклон "Аксель" 6 студзеня перамесціцца ў Расію



Дзмітрый Рабаў нагадаў, што цыклон "Аксель" перамяшчаецца на тэрыторыю Беларусі з Балтыкі.

У пятніцу, 6 студзеня, цыклон "Аксель" пойдзе на тэрыторыю Расіі, паведаміў на брыфінгу па ліквідацыі наступстваў цыклону начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Цыклон "Аксель" будзе ў Беларусі сёння і заўтра, таму расслабляцца на варта, бо на бліжэйшыя суткі чакаюцца складаныя ўмовы надвор`я. У пятніцу цыклон пойдзе на тэрыторыю Расіі", - растлумачыў Дзмітрый Рабаў.

Сіноптык расказаў, што ў бліжэйшыя суткі на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца снег, у начны час у асобных раёнах - моцны снег. Дабавіцца парывісты вецер, парывы будуць дасягаць 15-20 м/с.

"Абстаноўка будзе складаная з улікам таго, што чакаецца не толькі снег і вецер, але і пачнецца пахаладанне. На працягу сутак тэмпература паветра складзе ад мінус 8 да мінус 15, па паўднёвым усходзе будзе 1-7 градусаў марозу", - падкрэсліў ён.

У пятніцу, 6 студзеня, у асобных раёнах, пераважна па ўсходняй палавіне Беларусі, пройдзе невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 13-20 градусаў, уначы па паўночным усходзе пры праясненнях да 23 марозу.

"Цяпер цэнтр цыклону знаходзіцца над Вільнюсам, і на працягу сённяшняга дня ён ідзе на тэрыторыю Беларусі, а потым пойдзе ў Бранскую вобласць", - адзначыў ён. Моцныя снегапады ў Беларусі пачаліся ўначы на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а затым распаўсюдзіліся на большую частку краіны. На гэты час адзначаецца і парывісты вецер - з парывамі да 12-15 м/с, галалёдныя з`явы.

4 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/60/38334
Текущая дата: 02.11.2024