Белорусский портал в Казахстане

Міністэрствы абароны Беларусі і Польшчы падпісалі план супрацоўніцтва на наступны год



Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

У Варшаве 23-24 лістапада адбыліся кансультацыі па планаванні беларуска-польскага ваеннага супрацоўніцтва.

Асноўным вынікам стала падпісанне Плана мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам абароны Беларусі і Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы на 2017 год.

Для беларускай дэлегацыі была арганізавана сустрэча з намеснікам міністра нацыянальнай абароны Польшчы Томашам Шаткоўскім.

24 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/61/37694
Текущая дата: 02.11.2024