Белорусский портал в Казахстане

АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

"Я хацеў бы, каб вы мяне азнаёмілі з сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыях у арганізацыі, парадкам дня. Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур`ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем аб тым, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і паднімаць, рабіць саліднай, моцнай", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы. "Каб потым пасля нашай сустрэчы не грымнулі гром і маланкі, што мы тут з вамі плануем нейкую наступальную аперацыю, як старыя пагранічнікі. Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як ні ў гэтай арганізацыі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе сур`ёзна рыхтавацца да старшынства ў АДКБ, але разам з тым разлічвае і на падтрымку кіраўніцтва арганізацыі, каб падрыхтаваць шэраг сур`ёзных прапаноў для кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ і дастойна прадставіць іх.

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў Прэзідэнта аб бягучых напрацоўках у Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, азнаёміў з прапануемым парадкам дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване.

Акрамя таго, генсакратар павіншаваў кіраўніка дзяржавы з паспяховым правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

"Тая арганізацыя, якая была прадэманстравана, яшчэ раз пацвярджае, што ўсе дзяржаўныя органы, усе структуры працуюць вельмі эфектыўна", - сказаў ён.

13 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/6-1/63/36958
Текущая дата: 02.11.2024